Вітаем вас на сайце сеткі крамаў “АДЗЕННЕ second-hand”!
“МЫ РОБІМ ЛЕПШАЕ ДАСТУПНЫМ!” – такі слоган вы можаце заўважыць на нашым лагатыпе. Не вельмі складаны слоган, даволі простыя словы, але ён у значнай ступені адлюстроўвае сутнасць справы, якую мы робім.
“МЫ РОБІМ ЛЕПШАЕ ДАСТУПНЫМ!” — таму, што аддаем перавагу якасці тавару, адпаведнасці сучаснай модзе, наяўнасці вядомых брэндаў.
Нашыя пастаўшчыкі — гэта найбуйнейшыя фабрыкі па пераапрацоўцы аддзення, сабранага ў самых заможных краінах Еўропы – Нідэрландах, Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Італіі. Шлях тавару ад моманта збору да нашае крамы доўжыцца, як правіла, не больш месяца (у адрозненні ад адзення “сток”, якое складаецца з нераспраданага тавару мінулых гадоў, ці з завадскога браку).
Трэба адзначыць, што індустрыя “second-hand”, узнікшая ў Еўропе на пачатку шасцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя, апроч іншага накіравана на вырашэнне праблемы ашчаднага стаўлення да прыродных ды энергетычных рэсурсаў планеты, бо дазваляе ўключыць у абарот рэчы цалкам годныя для спажываньня, замест таго, каб бясконца нарошчваць вытворчасць новых. Такім чынам, прадаючы і купляючы адзенне “secоnd-hand”, можна на сто адсоткаў абгрунтавана лічыць сябе датычным да справы захавання навакольнага асяродзя.
Апроч таго, індустрыя “second-hand” мае непасрэднае дачыненне да сусветных дабрачынных праектаў. Справа ў тым, што ў Еўропе збор адзення ладзяць буйныя дабрачынныя арганізацыі. Але ж гэтым арганізацыям для фінансавання сваіх дабрачынных праектаў патрэбна не адзенне, ім патрэбны грошы! Таму сабранае адзенне прадаецца спецыялізаваным фабрыкам для пераапрацоўкі і продажу далей. Лепшую частку купляем мы, тое, што пагорш, прадаецца ў краіны Афрыкі. Такім чынам, нашыя крамы без перабольшвання – апошняе і неабходнае звяно ў ланцужку дабрачыннасці.
250